
Кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізеса Яраслаў Раманчук пракаментаваў сітуацыю адносна ўвазных мытных пошлін на нафтапрадукты з Расіі ў Беларусь. Эканаміст адзначае, што расійскія ўлады ўжо неаднаразова падкрэслівалі, што энерганосьбіты выносяцца за рамкі Мытнага саюза. “Таму прэзідэнту Беларусі неабходна зрабіць вельмі цяжкі выбар”, - сказаў аналітык.Па словах эксперта, расійская пазіцыя ў пытанні энерганосьбітаў засталася ранейшай, нягледзячы на звароты ў Крэмль Аляксандра Лукашэнкі, і нягледзячы нават на ліст, які кіраўнік Беларусі даслаў свайму расійскаму калегу, паведамляе беларуская служба Радыё Свабода.“Пытанне, якое жадае вырашыць Мінск, з пункту гледжання Сечына (першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын – Тэлеграф) і Пуціна (прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін - Тэлеграф) невырашальныя наогул“, - лічыць Яраслаў Раманчук.Эканаміст падкрэслівае, што ў гэтай сітуацыі прэзідэнту Беларусі застаецца толькі зрабіць выбар. “Аляксандр Лукашэнка павінен або накласці мараторый на ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, або прызнацца ў неканкурэнтназдолнасці сваёй палітыкі, - кажа эксперт. - А гэта яшчэ больш пагоршыць сітуацыю на ўнутраным рынку Беларусі”.
Теги:
Лукашэнка, Мытны саюз, нафта, пошліны, Раманчук



1 comment for "Раманчук: Лукашэнка павінен зрабіць цяжкі выбар".
1. мой комментарий
Сайт хороший, мне тут понравилось, так держать!