
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў шэраг загадаў пра прызначэнне кіраўнічага складу Узброеных сілаў. Кіраўнік дзяржавы прызначыў генерал-маёра Алега Зямскова начальнікам ракетных войскаў і артылерыі Узброеных сілаў – начальнікам кіравання ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных сілаў.Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алега Зямскова ад пасады начальніка Галоўнага штаба – першага намесніка камандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. На вызваленую пасаду прэзідэнт прызначыў палкоўніка Ігара Матрашылу.Паводле рашэння беларускага прэзідэнта, генерал-маёр Ігар Лаўрыненка прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў, на раней займаную ім пасауа начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага кіравання - намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сілаў прызначаны палкоўнік Сяргей Купрык, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнка.Прэзідэнт Беларусі таксама прыняў рашэнне пра прызначэнне палкоўніка міліцыі Уладзіміра Бачылы начальнікам Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Теги:
загад, Лукашэнка, прызначэнні, Узброеныя сілы



1 comment for "Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых перастановак у складзе Узброеных сілаў".
1. мой комментарий
Даже и придраться не к чему, хотя я люблю это дело ))